17 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваў пазіцыі ў дачыненні да долара ЗША і еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0079 рубля (0,35%) і склаў 2,2752 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0071 рубля (0,37%) і склаў 1,9379 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0075 рубля (0,23%) і склаў 3,2687 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту крыху выраслі пасля зніжэння ўвечары ў сераду. Да 11.00 ф`ючарс на нафту маркі Brent падаражэў да адзнакі 50,40 долара ЗША за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 40,31 капейкі, склаўшы 59,2490 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2017
Мінск, 17 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/625/40403
Текущая дата: 26.12.2024