Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны банк Беларусі з 1 лістапада змяняе вагу валют у кошце карзіны замежных валют



Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Нацбанка.

"Праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб змяненні з 1 лістапада 2016 года вагі валют у кошце карзіны замежных валют і ўстанаўленні на наступных узроўнях: для расійскага рубля - 50 працэнтаў, долара ЗША - 30 працэнтаў, еўра - 20 працэнтаў.

Гэта рашэнне прынята згодна са стратэгіяй паэтапнага збліжэння ўдзельнай вагі расійскага рубля ў карзіне замежных валют і долі Расіі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі, якая складае каля 50 працэнтаў", - растлумачылі ў Нацбанку.

Пры вызначэнні ўдзельнай вагі долара ЗША і еўра ўлічваліся суадносіны аб`ёму таргоў названымі валютамі на ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", па выніках якіх устанаўліваецца афіцыйны абменны курс, і долі краін ЕС у знешнегандлёвым абароце Беларусі.

28 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/626/37453
Текущая дата: 21.05.2024