Спаборніцтвы завяршыліся ў Тэгеране (Іран).
Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за тры сотні школьнікаў з 84 краін.
Лепшы вынік з чатырох членаў беларускай зборнай паказаў Артур Петухоўскі — выхаванец гімназіі №8 г. Віцебска. Ён заняў 43-е месца ў турнірнай табліцы алімпіяды і стаў уладальнікам “срэбра”.
Таксама срэбны медаль заваяваў Аляксандр Кернажыцкі з магілёўскай гімназіі №2. Бронзавыя прызёрамі сталі Кірыл Гулін (сярэдняя школа №2 г. Лунінца) і Фёдар Карабейнікаў (гомельская гімназія №51).
Таксама срэбны медаль заваяваў Аляксандр Кернажыцкі з магілёўскай гімназіі №2. Бронзавыя прызёрамі сталі Кірыл Гулін (сярэдняя школа №2 г. Лунінца) і Фёдар Карабейнікаў (гомельская гімназія №51).
Каманду Беларусі трэніравалі старшы выкладчык кафедры вылічальнай матэматыкі ФПМІ БДУ Аляксей Тоўсцікаў і дацэнт кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Ірына Кірыновіч.
Адзначым, што летась каманда беларускіх школьнікаў-праграмістаў таксама прывезла з міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы дзве срэбныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.
Надзея Нікалаева
Звязда, 6 жніўня 2017
Надзея Нікалаева
Звязда, 6 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/626/40313
Текущая дата: 26.12.2024