Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША вырас на таргах БВФБ



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 жніўня беларускі рубель умацаваўся да еўра і аслабеў да долара ЗША.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,164 рубля (0,71%) і склаў 2,2993 рубля.

Курс долара вырас на 0,0013 рубля (0,07%) да 1,9508 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0121 рубля (0,37%) і склаў 3,2452 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Сёння раніцай кошт кастрычніцкіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 0,36% — да 52,23 долара за бараль. Кошт вераснёўскіх ф`ючарсаў на нафту маркі WTI памяншаўся на 0,34% — да 49,41 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, панізіўся на 26,76 капейкі і склаў 60,0605 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/626/40320
Текущая дата: 26.12.2024