Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства фінансаў Беларусі неўзабаве пачне размяшчэнне валютных дзяржаўных аблігацый 244-га выпуску аб`ёмам 50 млн долараў



Пра гэта паведамляе сайт міністэрства.

Прамы продаж дзяржаблігацый для фізічных асоб будзе праводзіцца праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 21 жніўня па 27 снежня. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі складае 1 тыс. долараў ЗША. Стаўка даходу — 4,4% гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 1.901 дзень, дата іх пагашэння — 4 лістапада 2022 года.

Выплата працэнтнага даходу падзеленая на 11 перыядаў, у асноўным у лютым і жніўні кожнага наступнага года.

Папярэдні выпуск аблігацый Мінфіна для фізічных асоб на 50 млн долараў быў ажыццёўлены ў пачатку чэрвеня, каштоўныя паперы ў поўным аб`ёме былі выкупленыя за пяць дзён.

Законам аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год прадугледжаная эмісія ўнутраных валютных дзяржаблігацый на 360 млн долараў. Гэты аб`ём быў дасягнуты ўжо паводле вынікаў першага паўгоддзя.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/626/40380
Текущая дата: 26.12.2024