Белорусский портал в Казахстане

Творчы фестываль людзей з інваліднасцю «Снежаньскі карагод» праходзіць у Барысаве



Аб гэтым паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінскага аблвыканкама.

Людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку маладых інвалідаў, якія наведваюць дзённыя аддзяленні тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, фестываль «Снежаньскі карагод» сабраў у пяты раз.

Колькасць жадаючых прыняць у ім удзел штогод павялічваецца. Сёлета конкурсны адбор праходзіў для 81 удзельніка. У выніку ў фінал выйшлі сем таленавітых, актыўных і крэатыўных людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія прадставілі на конкурс сольныя нумары, выступілі ў ролі чытальнікаў, выканаўцаў танцаў, таксама ў ліку фіналістаў — шумавы аркестр з Маладзечна. У ролі яго музыкантаў выступаюць выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў мясцовага ТЦСАН.

Сёння вырашыцца і галоўная інтрыга фестывалю — сваю зорку славы запаляць пераможцы ў розных намінацыях.

Звязда, 8 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/63/71706
Текущая дата: 06.10.2024