Супрацоўнікі Брэсцкай мытні і Брэсцкага філіяла РУП "Белмытнясэрвіс" сабралі гуманітарную дапамогу для дзяцей Данбаса і перадалі ў дабрачынны фонд Аляксея Талая.
"Сапраўды ўся Беларусь сёння дапамагае Данбасу. Розныя структуры, грамадскія арганізацыі, усе збіраюць гуманітарную дапамогу. Мы як сувязнае звяно стараемся даставіць і перадаць тым, каму гэта дапамога неабходная цяпер", - сказаў Аляксей Талай.
Жыхары Брэсцкай вобласці таксама ўносяць свой уклад у дабрачынны праект "Эстафета дабра". У прыватнасці, ініцыятыву падтрымалі мытнікі.
"Кожнае структурнае падраздзяленне ад чыстага сэрца перадавала прадметы, якія будуць неабходны дзецям. Гэта і канцылярскія тавары, і прадметы асабістай гігіены, і прадукты харчавання з доўгім тэрмінам захоўвання, і цёплыя рэчы, і прадукты дзіцячага харчавання. Кожны сам выбіраў, што хоча перадаць для дзяцей", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай мытні Вера Базака.

Не засталіся ўбаку і работнікі філіяла "Белмытнясэрвіс". "Дружным калектывам паўдзельнічалі ў зборы гуманітарнай дапамогі. Хацелася падтрымаць дзяцей, якія знаходзяцца ў бядзе. Прымалі ўдзел не толькі супрацоўнікі, але і члены іх сем`яў. Людзі прыносілі тое, што лічылі патрэбным: развіваючыя гульні, наборы для творчасці, канструктары, канцылярскія тавары. Спектр вялікі", - звярнула ўвагу начальнік транспартна-лагістычнага цэнтра "Брэст-Белмытнясэрвіс-2" Алена Дземянцей.
Аляксей Талай таксама расказаў, што ў Беларусі ў канцы лютага чакаюць чарговую групу дзяцей Данбаса. Плануецца, што яны змогуць адпачыць і прайсці рэабілітацыю ў Гродзенскай вобласці.
"Кожны рэгіён Рэспублікі Беларусь адзначыцца сваёй любоўю і ўвагай у адносінах да дзяцей, якія прыязджаюць з зоны баявых дзеянняў. Мы будзем абавязкова прадаўжаць гэту дзейнасць, рэалізуючы яшчэ шэраг важных праектаў", - дадаў грамадскі дзеяч.
17 студзеня 2024, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/63/72161
Текущая дата: 18.11.2024