Дзясяткі тон гуманітарнага грузу ўдалося сабраць у рамках дабрачыннай акцыі РГА "Белая Русь" па аказанні дапамогі Данбасу, паведамілі ў грамадскім аб`яднанні.
Там таксама нагадалі, што акцыя "Белая Русь" - дзецям Данбаса" стартавала ў пачатку снежня мінулага года. Ужо цяпер на складах у сталіцы знаходзяцца 12 т гуманітарнай дапамогі з Мінска і некалькіх раёнаў Мінскай вобласці. У бліжэйшыя дні прыбудзе гуманітарная дапамога і з іншых рэгіёнаў.
На наступным тыдні прадукты харчавання, салодкія падарункі, канцылярскія тавары, лякарствы, медыцынскія вырабы і многае іншае адправяцца ў Данбас да дзяцей. Пакуль валанцёры - курсанты Ваеннай акадэміі і студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта - сартуюць гуманітарны груз.
У грамадскім аб`яднанні нагадалі, што акцыя рэалізуецца ў цеснай звязцы з прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Беларусі і з арганізацыяй "Руская гуманітарная місія". Яны ўзялі на сябе дастаўку грузу і размеркаванне яго на месцах. У "Белай Русі" падкрэслілі, што гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу сябру ў цяжкую хвіліну - адметная рыса народаў Расіі і Беларусі, важнейшы складнік іх цывілізацыйнага кода, а беражлівае стаўленне да гістарычных традыцый і захаванне сапраўдных маральных арыенціраў - фундамент грамадскай згоды ў абедзвюх краінах.
У РГА "Белая Русь" адзначылі, што акцыю па дапамозе дзецям Данбаса можна назваць вялікім саюзным праектам па аказанні дапамогі пацярпелым рэгіёнам.
18 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
18 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/63/72191
Текущая дата: 18.11.2024