На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 чэрвеня беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0085 рубля (0,4%) да 2,115 рубля.
Курс долара вырас на 0,0021 рубля (0,11%) і склаў 1,8895 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0075 рубля (0,23%) і склаў 3,2617 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30 і 20% адпаведна.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Раніцай у панядзелак на еўрапейскіх рынках цэны на нафту нязначна знізіліся, утрымліваючыся блізу мінімуму за сем тыдняў. Кошт бараля Brent вагаецца ля адзнакі 47,5 долара ЗША.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 21,77 капейкі, склаўшы 57,9585 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2017
Мінск, 19 чэрвеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/630/39720
Текущая дата: 16.11.2024