На Беларускай валютна-фондавай біржы 18 ліпеня беларускі рубель аслабеў да еўра і долара ЗША.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0149 рубля (0,67%) і склаў 2,248 рубля.
Курс долара павялічыўся на 0,0008 рубля (0,04%) да 1,9521 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0133 рубля (0,4%) і склаў 3,2892 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падраслі на 0,04% да 48,44 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся блізу 46,01 долара за бараль (на 0,02% ніжэй за папярэдняе закрыццё).
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 павялічыўся на 30,48 капейкі і склаў 59,3705 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2017
Мінск, 18 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/631/40057
Текущая дата: 26.12.2024