Пра гэта паведаміла прэс-служба аэрапорта.
За чэрвень 2017 года нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў 425.191 пасажыра, прырост склаў 22,2%. Колькасць пасажыраў са студзеня па чэрвень дасягнула 1.793.080 чалавек, на 26,9% вышэй за паказчык аналагічнага перыяду мінулага года.
У чэрвені 2017 года аэрапорт абслужыў 2.323 рэйсы, на 7,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Усяго за паўгода аэрапорт абслужыў 11.454 самалёта-вылеты (+9,3%).
13 ліпеня колькасць пасажыраў аэрапорта з пачатку 2017 года перавысіла 2 млн. У 2016 годзе такая ж колькасць пасажыраў была зафіксаваная 13 жніўня.
Усяго да канца года нацыянальны аэрапорт плануе абслужыць прыблізна 4 млн пасажыраў.
РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" — першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базуюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генекс".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2017
Мінск, 19 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/631/40071
Текущая дата: 26.12.2024