Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША падаражэў на першых таргах тыдня



29 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, вырас — да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0053 рубля (0,25%) да 2,0815 рубля.

Курс долара вырас на 0,0027 рубля (0,15%) і склаў 1,8625 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,006 рубля (0,18%) і склаў 3,2859 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта ў пачатку тыдня не паказвае выразнай дынамікі, кошт маркі Brent знаходзіцца ў раёне 52 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 4,54 капейкі, склаўшы 56,7106 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 мая 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/632/39532
Текущая дата: 15.11.2024