10 ліпеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў падзенне да долара ЗША, але вырас да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0028 рубля (0,12%) і склаў 2,2504 рубля.
Курс долара вырас на 0,0003 рубля (0,02%) і склаў 1,9734 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,2719 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Да 9.15 ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падняліся на 0,47% да 46,93 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI да гэтага часу таргаваліся каля адзнакі 44,42 долара за бараль, на 0,43% вышэй за паказчык папярэдняга закрыцця.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 знізіўся на 7,78 капейкі, склаўшы 60,3014 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 ліпеня 2017
Мінск, 10 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/633/39941
Текущая дата: 26.12.2024