Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ў Беларусі вярнуўся да студзеньскіх максімумаў



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 ліпеня курсы долара і еўра працягнулі расці. Пры гэтым курс долара вярнуўся да студзеньскіх максімумаў.

Па выніках таргоў на БВФБ курс еўра вырас на 0,0142 рубля (0,64%) да 2,2213 рубля.

Курс долара вырас на 0,0115 рубля (0,59%) і склаў 1,9557 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0001 рубля і склаў 3,2813 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі Нацбанк у курсаўтварэнні выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Нафта маркі Brent таргуецца каля 49 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 34,92 капейкі, склаўшы 59,5787 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/634/39882
Текущая дата: 26.12.2024