Белорусский портал в Казахстане

Пераможцы конкурсу прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар" складаюць залаты фонд горада



Такое меркаванне выказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац 2 верасня ў час ушаноўвання яго лаўрэатаў.

"Пераможцы конкурсу "Мінскі майстар-2016" - сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, эліта, залаты фонд нашага горада. Тут сабраліся людзі, якія штодзень робяць наш горад больш прыгожым, утульным і багатым", - звярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу мэр сталіцы. Ён падзякаваў работнікам за стваральную працу і павіншаваў усіх з надыходзячым Днём горада.

Ад імя прафсаюзнага актыву горада ўдзельнікаў цырымоніі вітаў старшыня Мінскага гарадскога аб`яднання прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі. Ён падкрэсліў, што конкурс з кожным годам набывае ўсё больш высокі ўзровень, актыўны ўдзел у ім пачала прымаць моладзь. Так, 17 з 37 лаўрэатаў - маладзейшыя за 31 год.

Конкурс стартаваў у пачатку года. У адборачных этапах прынялі ўдзел 19,5 тыс. работнікаў (у мінулым годзе - 16,8 тыс.). У фінал выйшлі 738 канкурсантаў, вызначаны 37 пераможцаў (сярод іх урачы, вадзіцелі, повары, следчыя, пажарныя, агароднікі, педагогі, журналісты і іншыя).

Конкурс арганізуецца і праводзіцца Мінскім гарадскім аб`яднаннем прафсаюзаў сумесна з Мінгарвыканкамам з 2004 года з мэтай павышэння прэстыжу масавых прафесій. Яго місія - даць магчымасць людзям рабочых прафесій праявіць сябе і быць прызнанымі. За гэты час у конкурсе прынялі ўдзел 209,7 тыс. чалавек, 446 з іх удастоены звання "Мінскі майстар".

2 верасня 2016, Мінск
Віталь Арэшка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/635/36795
Текущая дата: 18.05.2024