Белорусский портал в Казахстане

Чацвёртую лінію мінскага метро пачнуць будаваць да 2030 года



Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч.

"Цяпер будуецца трэцяя лінія метро, якая звяжа паўднёвую частку горада і Зялёны Луг, - расказаў галоўны архітэктар. - Акрамя таго, у генеральным плане прадугледжваецца да 2030 года будаўніцтва першага ўчастка чацвёртай лініі.

Пасля будзе прадоўжана яе будаўніцтва, яна стане першай кальцавой лініяй". Згодна з прадстаўленай інфармацыяй, працягласць першай лініі мінскага метро складзе 20,9 км, другой - 25,1 км, трэцяй - 16 км, чацвёртай - 25,4 км.

2 верасня 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/635/36821
Текущая дата: 18.05.2024