Белорусский портал в Казахстане

Еўра і долар працягваюць рост на таргах БВФБ



30 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0055 рубля (0,25%) і склаў 2,2143 рубля.

Курс долара вырас на 0,0077 рубля (0,4%) і склаў 1,9413 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0032 рубля (0,1%) і склаў 3,2705 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Нафта маркі Brent таргуецца блізу 48 долараў за бараль. Актыўнае аднаўленне цэн на нафту на гэтым тыдні не прывяло да істотнага росту рубля. Неспрыяльнае ўздзеянне на расійскі рынак робіць рост напружанасці ў адносінах Расіі і ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 30,07 капейкі, склаўшы 59,3862 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/635/39847
Текущая дата: 26.12.2024