Скульптура легендарнага джына, якую стварыў віцебскі мастак, можа натхніць гараджан на зараджэнне новай традыцыі.
Помнік герою кнігі савецкага пісьменніка Лазара Лагіна старому Хатабычу ўсталявалі ў Віцебску. Некаторыя жыхары горада сцвярджаюць, што пацерці яго лямпу і загадаць жаданне можа стаць цікавай віцебскай традыцыяй.
Стары Хатабыч мае непасрэднае дачыненне да Віцебска, паколькі аўтар твора Лазар Лагін (Гінзбург) нарадзіўся ў горадзе на Дзвіне ў 1903 годзе. У 1938 годзе Гінзбург піша знакамітага "Старога Хатабыча", які стаў любімай кнігай многіх дзяцей не толькі ў Савецкім Саюзе, але і на постсавецкай прасторы.
Скульптура старога джына выканана віцебскім мастаком, скульптарам і дызайнерам Сяргеем Сотнікавым, яе рост складае 180 см.
Старога Хатабыча ўсталявалі насупраць лялечнага тэатра "Лялька", акцёры якога зладзілі цэлае прадстаўленне на адкрыцці помніка. Акрамя артыстаў на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўлады: старшыня гарвыканкама Віктар Нікалайкін і старшыня аблсавету дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, якім даверылі пацерці "чароўны збан", прынесены артыстамі, пасля чаго балахон, які закрываў скульптуру, знік, адкрыўшы гледачам джына.
Помнік старому Хатабычу адразу стаў мясцовай славутасцю: штодня да яго прыходзяць гараджане і госці Віцебска, каб сфатаграфавацца і пацерці збан старога джына ў надзеі на тое, што гэта дапаможа выкананню жаданняў — так нараджаецца новая гарадская традыцыя.
У гэтым годзе Віцебску спаўняецца 1043 года. Святочная праграма з гэтай нагоды разнастайная і расцягнулася на тры дні. Ад выставы рэтрааўтамабіляў да II Урбан-арт форуму "Прастора" на якім беларускія дызайнеры сумесна з калегамі з Літвы стваралі вулічныя арт-аб`екты. Ад велапрабегу да гарадскога адборачнага тура конкурсу дыджэяў "Бітва DJ". Ад ускладання кветак да бюста Пятра Машэрава да запуску новай тралейбуснай лініі. Акрамя таго, з пятніцы і па вечар нядзелі арганізатары свята забаўлялі жыхароў горада канцэртамі на розных гарадскіх пляцоўках.

Віцебск, 26 чэрвеня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/636/39763
Текущая дата: 25.12.2024