Гравюры Рэмбранта, вялікага галандскага жывапісца XVII стагоддзя, дастаўлены ў Беларусь з Рыма, паведамілі супрацоўнікі мытні "Мінск-2".
"У Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам Рым-Мінск прыбыло 69 гравюр (афортаў) Рэмбранта. Калекцыя ўваходзіць у склад аднаго з буйнейшых збораў графікі ў Еўропе і прывезена для арганізацыі выставы арыгінальных твораў вялікага галандца, якая пройдзе з 5 мая па 3 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі", - расказалі ў мытні.
Мастацкія каштоўнасці пры ўвозе былі змешчаны супрацоўнікамі мытні "Мінск-2" пад працэдуру часовага ўвозу. Прадугледжаныя заканадаўствам формы мытнага афармлення і кантролю для захавання графіка падрыхтоўкі выставы праведзены прафесійна і ў самыя кароткія тэрміны ў актыўным узаемадзеянні са службамі Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
2 мая 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/637/39254
Текущая дата: 15.11.2024