На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 чэрвеня беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0012 рубля (0,06%) да 2,1544 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0025 рубля (0,13%) і склаў 1,9284 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0212 рубля (0,66%) і склаў 3,2309 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту стабілізаваліся, адступіўшы ад дасягнутых на гэтым тыдні мінімумаў. Да 13.00 цана на нафту маркі Brent паднялася да 45,30 долара ЗША за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 пятніцы знізіўся на 49,18 капейкі, склаўшы 59,6564 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2017
Мінск, 23 чэрвеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/637/39751
Текущая дата: 26.12.2024