30 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0131 рубля (0,65%) да 2,0111 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0047 рубля (0,25%) і склаў 1,872 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0266 рубля (0,81%) і склаў 3,3194 беларускага рубля за 100 расійскіх.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent павысілася ў цане і таргуецца ў раёне вышэй за адзнаку 52 долары за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 64,62 капейкі, склаўшы 56,3779 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2017
Мінск, 30 сакавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/639/38969
Текущая дата: 15.11.2024