На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 красавіка 2017 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0035 рубля (0,17%) да 2,0118 рубля.
Курс долара вырас на 0,0074 рубля (0,39%) і склаў 1,8882 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0131 рубля (0,39%) і склаў 3,3497 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта патаннела на фоне рэкордных запасаў у ЗША, але ўсё яшчэ гандлюецца вышэй за 54 долары за бараль за марку Brent.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 54,29 капейкі, склаўшы 56,4369 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2017
Мінск, 6 красавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/639/39021
Текущая дата: 15.11.2024