Белорусский портал в Казахстане

Праект «Лічбавая зорка»: шыльда з QR-кодам з’явілася ля помніка ў 557-й інжынернай брыгадзе



У 557-й інжынернай брыгадзе адкрылі шыльду з QR-кодам ля помніка Герою Савецкага Саюза генерал-лейтэнанту Дзмітрыю Карбышаву ў рамках праекта «лічбавая зорка». Паведамляе Міністэрства абароны.

Адкрывалі шыльду з QR-кодам камандзір 557-й інжынернай брыгады палкоўнік Алег Івашка і першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта БРСМ Арцём Макарэвіч. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць героя-военачальніка і загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны абаронцаў.

Праца над міжнародным гісторыка-патрыятычным праектам «Лічбавая зорка» вядзецца вельмі актыўна: шыльды адкрываюць ва ўсіх кутках Беларусі, і ўжо можна ўбачыць дзясяткі «лічбавых зорак».

Звязда, 1 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/64/71614
Текущая дата: 06.10.2024