Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе чыгункі.
Беларуская чыгунка правядзе 12 красавіка эксперымент па праходжанні пагранічных і мытных працэдур пасажырамі цягніка № 805 Мінск — Вільнюс і № 806 Вільнюс — Мінск не ў дарозе, а на станцыі Мінск-Пасажырскі.
Цяпер кантроль ажыццяўляецца ў дарозе на ўчастку Маладзечна — Гудагай.
У ходзе планаванага эксперыменту кантроль будзе ажыццяўляцца да адпраўлення і пасля прыбыцця цягніка на станцыю адпаведна. Ад Мінска да Вільнюса і назад цягнік будзе рухацца без прыпынкаў для высадкі і пасадкі пасажыраў на станцыях Маладзечна і Гудагай.
Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што пасадка ў цягнік № 805 Мінск — Вільнюс на станцыі Мінск-Пасажырскі ў гэты дзень пачнецца ў 7.15 і скончыцца ў 7.45. Цягнік адправіцца са станцыі ў 8.00. У перыяд з 7.15 да 8.00 супрацоўнікамі памежных і мытных органаў будуць праводзіцца неабходныя кантрольныя мерапрыемствы.
Пасля прыбыцця цягніка № 806 Вільнюс — Мінск на станцыю Мінск-Пасажырскі (у 21.40) таксама будзе ажыццёўлены памежна-мытны кантроль.
Доступ да цягнікоў на станцыі Мінск-Пасажырскі будзе абмежаваны для асоб без квіткоў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2017
Мінск, 22 сакавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/640/38922
Текущая дата: 15.11.2024