Белорусский портал в Казахстане

МПЗ выносіць на грамадскае абмеркаванне формы дэкларацыі па ПДВ з замежных электронных паслуг



Міністэрства па падатках і зборах выносіць на грамадскае абмеркаванне формы дэкларацыі па ПДВ з замежных электронных паслуг, паведамілі ў прэс-службе МПЗ.

На грамадскае абмеркаванне выносяцца формы дэкларацыі (разлік) па падатку на дабаўленую вартасць для замежных арганізацый, якія аказваюць паслугі ў электроннай форме для фізічных асоб, і заявы аб пастаноўцы на ўлік у падатковым органе замежнай арганізацыі, што аказвае паслугі ў электроннай форме для фізічных асоб.

Заўвагі і прапановы ведамства просіць накіроўваць да 31 сакавіка ўключна на электронны адрас: icd@nalog.gov.by з паметкай "Абмеркаванне формы дэкларацыі і заявы".

ПДВ з электронных паслуг, што аказваюцца замежнымі кампаніямі, у Беларусі пачнуць спаганяць з 1 студзеня 2018 года.

22 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/640/38950
Текущая дата: 15.11.2024