Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі амаль траціну свайго бюджэту сем`і трацяць на харчаванне



Сярэднестатыстычная беларуская сем`я жыве на 983,5 рубля ў месяц.

У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу гэта сума складае 1054 рублі, у сельскіх населеных пунктах — 798. Такія даныя паказала выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця за першы квартал 2017 года. Грашовыя расходы ў пераліку на сям`ю склалі 920,5 рубля ў месяц, з якіх 704 рублі (76,5 працэнта) прыпадаюць на спажывецкія расходы.

Больш за ўсё грошай ідзе на харчаванне (41,7 працэнта ў структуры спажывецкіх расходаў). На куплю непрадуктовых тавараў траціцца 29,8 працэнта, на аплату паслуг — 25,5.

Аўтар: Наталля Лубнеўская
lubneuskaya@zvіazda.by
Звязда, 2 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/640/39586
Текущая дата: 26.12.2024