Белорусский портал в Казахстане

У Мінску 24-26 сакавіка пройдзе ўік-энд франкафоннага кіно



Пра гэта паведамілі ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

Мерапрыемства арганізуецца ў час Дзён Франкафоніі ў Беларусі пры садзейнічанні французскай дыпмісіі і аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску.

Кінафільмы будуць дэманстравацца ў кінатэатры "Ракета". Праграму ўік-энда адкрые швейцарска-французскі анімацыйны фільм "Жыццё кабачка", які ўвайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар" і атрымаў дзве прэміі "Сезар" у намінацыях "Лепшы анімацыйны фільм" і "Лепшы адаптаваны сцэнарый".

Акрамя таго, карціна была паказана ў праграме "Двухтыднёвік рэжысёраў" Канскага кінафестывалю і атрымала Гран-пры фестывалю анімацыйнага кіно ў Ансі.

Шырокай глядацкай аўдыторыі будуць таксама прадстаўлены фільм "Штучкі Сафі", які з`яўляецца экранізацыяй папулярнай дзіцячай кнігі французскай пісьменніцы XIX стагоддзя Софьі дэ Сегюр, і анімацыйная стужка "Хлопчык-фантом", створаная на знакамітай французскай студыі Folimage Жанам-Лупам Фелісіёлі і Аленам Ганьёлем, вядомым беларускім гледачам па фільме "Жыццё ката".

Акрамя таго, мінчане змогуць убачыць любоўную драму "У цені жанчын" - апошнюю работу аднаго з галоўных прадстаўнікоў кінематографа "пасля новай хвалі" Філіпа Гарэля.

Не менш цікавай для аматараў сучаснага франкафоннага кіно будзе і карціна Міі Хансен-Леве "Эдэм".

16 сакавіка 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/641/38902
Текущая дата: 15.11.2024