Белорусский портал в Казахстане

Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск



Танк - ключавы элемент гульні, выкананы на паветраным судне ў выглядзе арнаменту.

Сам самалёт чорнага колеру з аранжавымі ўстаўкамі, што сустракаецца не часта. І наогул, як падкрэслілі арганізатары мерапрыемства, перафарбоўка самалёта ва ўнікальную ліўрэю - даволі рэдкая з`ява.

Для авіякампаніі "Белавія" і World of Tanks - гэта першы такі праект. Асноўная ідэя брэндзіраванай ліўрэі - паказаць, што гульня, вядомая ва ўсім свеце, родам з Беларусі. Для афарбоўкі самалёта было выкарыстана 300 л фарбы і 450 кв.м трафарэтаў.

Пры афарбоўцы было задзейнічана 13 спецыялістаў, а сам працэс заняў 1800 чалавека-гадзін. Работы праводзіліся кругласутачна на адным з заводаў у Чэхіі.

Паветранае судна ў ліўрэі World of Tanks будзе эксплуатавацца на ўсіх лініях маршрутнай сеткі "Белавія".

Першы свой рэйс брэндзіраваны борт зробіць па маршруце Мінск-Масква-Мінск. Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі, які ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі.
______________________________________

World of Tanks - гэта масавая анлайн-гульня, поўнасцю прысвечаная браніраваным машынам сярэдзіны XX стагоддзя, у якой змагаюцца прыхільнікі стальных гігантаў з усіх куткоў планеты. Створана буйнейшай сусветнай кампаніяй Wargaming, заснаванай у Беларусі ў 1998 годзе.

29 ліпеня 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/644/36582
Текущая дата: 02.06.2024