Белорусский портал в Казахстане

Мінпрам Беларусі выставіў на продаж акцыі 19 дзяржпрадпрыемстваў



Міністэрства прамысловасці Беларусі размясціла на сваім сайце пералік гаспадарчых таварыстваў, якія належаць дзяржаве і акцыі якіх прапаноўваюцца да продажу ў 2017 годзе.

Усяго ў пераліку 19 прадпрыемстваў. У дачыненні да 16 з іх да продажу прапаноўваецца ўвесь пакет акцый, які належыць дзяржаве, гэта, у прыватнасці, Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання, Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод, Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання, Віцебскі прыборабудаўнічы завод, Брэсцкі радыётэхнічны завод, Брэсцкі электрамеханічны завод, Гомельскі завод вымяральных прыбораў і іншыя прадпрыемствы.

У дачыненні да ААТ "Бабруйскі машынабудаўнічы завод" і ААТ "Баранавіцкі завод станкапрыладаў" гаворка ідзе аб продажы акцый асноўнаму акцыянеру па індывідуальным праекце нарматыўнага прававога акта кіраўніка дзяржавы з заключэннем інвестыцыйнага дагавора.

У пералік таксама ўключаны ААТ "БАТЭ" — кіруючая кампанія холдынгу "Аўтакампаненты", ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Гарызонт", ААТ "Гомсельмаш". Па гэтых прадпрыемствах мяркуецца продаж да кантрольнага пакета акцый стратэгічнаму інвестару пад канкрэтныя інвестпраекты па індывідуальным праекце нарматыўнага прававога акта кіраўніка дзяржавы з заключэннем інвестыцыйнага дагавора.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/645/38643
Текущая дата: 15.11.2024