Белорусский портал в Казахстане

Гомель перадаў Буда-Кашалёва эстафету акцыі «На шляху да Перамогі»



Гомель у дзень 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў перадаў Буда-Кашалёўскаму раёну эстафету патрыятычнай акцыі «На шляху да Перамогі».

Сцяг Перамогі старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў перадаў падчас урачыстага мітынгу ля Вечнага агню на плошчы Працы кіраўніку Буда-Кашалёўскага раёна Анатолю Гапоніку.

Патрыятычная акцыя «На шляху да Перамогі» стартавала ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне 23 верасня па ініцыятыве Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». Павялічаная копія Сцяга Перамогі перадаецца ў населеныя пункты вобласці ў храналагічным парадку іх вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-1944 гадах.

Першым эстафету прыняў Камарын Брагінскага раёна, завершыцца акцыя ў ліпені 2024 года ў Жыткавіцкім раёне.

Звязда, 26 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/65/71574
Текущая дата: 06.10.2024