Гэты дзень з`яўляецца шостым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 360 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 студзеня
У 1582 годзе быў заключаны Ям-Запольскі мір, якім скончана Лівонская вайна.
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грузіяй.
Хто нарадзіўся 6 студзеня
1912 год: Леў Абеліёвіч, беларускі савецкі кампазітар.
1942 год: Мікалай Кірэеў, беларускі мастак і педагог.
Таксама сёння нарадзіліся нацыянальная гераіня Францыі Жана д’Арк, нямецкі археолаг Генрых Шліман, французскі гравёр Гюстаў Дарэ і італьянскі акцёр Адрыяна Чэлентана.
6 студзеня ў народным календары
Увечары напярэдадні Нараджэння Хрыстова адзначаюць Куццю. Гэта апошні дзень каладнага поста, сёння вернікі ўстрымліваюцца ад ежы і п`юць толькі ваду, пакуль не ўзыдзе першая зорка. Яна сімвалізуе Віфлеемскую зорку, якая абвясціла пра тое, што нарадзіўся Хрыстос.
На стале абавязкова павінна была быць куцця – салодкая каша, якую адмыслова гатавалі напярэдадні Каляд, і аўсяны кісель. Таксама ў гэты дзень хадзілі ў царкву.
Sputnik, 6 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/65/72027
Текущая дата: 18.11.2024