Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Найзагружаны маршрут у Еўрасаюз для велікагрузаў праходзіць праз літоўскі пункт пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі»), у чарзе больш як 560 грузавых аўто. Яго кантрольныя службы з пятніцы аформілі 17 працэнтаў фур ад нормы.
Праз польскі і латвійскі пункты пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») і «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») у ЕС прайшло 40% і 50% грузавога транспарту адпаведна.
Па стане на 10.00 больш за 20 легкавушак фіксуецца перад польскім пагранпераходам «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»). За выходныя па гэтым маршруце ў краіны ЕС накіравалася 41% легкавых аўто ад нормы. Нязначная колькасць легкавушак чакае афармлення перад літоўскім пунктам пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі»).
Звязда, 8 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/65/72036
Текущая дата: 18.11.2024