Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры на летніх канікулах бягучага года ўзрастуць у сярэднім на 9 працэнтаў



На гэтыя мэты запланавана выдзеліць з рэспубліканскага бюджэту амаль Br37,3 млн, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Балбатоўскі.

Генадзь Балбатоўскі адзначыў, што гэтымі днямі падпісаны загад аб устанаўленні памераў сродкаў рэспубліканскага бюджэту на патанненне кошту адной пуцёўкі ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры ў летні перыяд 2017 года.

Так, датацыя на адну пуцёўку ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей тэрмінам 18 дзён будзе складаць Br175, у аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 9 дзён - Br75, у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён - Br72, у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён - Br80, у спартыўна-аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён - Br82, у спартыўна-аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам 18 дзён - Br196, у спартыўна-аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 9 дзён - Br85.

Паводле слоў дырэктара цэнтра, у летнія месяцы плануецца аздаравіць у лагерах усіх тыпаў як мінімум 357,3 тыс. школьнікаў.

Як раней паведамлялася, у 2016 годзе патрэбнасць у летнім аздараўленні ўсіх дзяцей, якія маюць у ім патрэбу і жадаюць адпачыць, задаволена ў поўным аб`ёме.

У лагерах усіх тыпаў адпачылі 360,3 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Штогод уладальнікамі пуцёвак становяцца больш за 30 працэнтаў хлопчыкаў і дзяўчынак гэтага ўзросту (напрыклад, у 2016 годзе - 31,9 працэнта).

Акрамя таго, павялічваецца колькасць дзяцей старэйшай узроставай групы (ад 15 да 18 гадоў), аздароўленых у лагерах па розных профілях дзейнасці (у мінулым годзе - 37,7 тыс. падлеткаў, што на 1,8 тыс. больш у параўнанні з 2015 годам). У лагеры працы і адпачынку пуцёўкі выдзелены 15,9 тыс. падлеткаў, або 112 працэнтаў ад плана.

Традыцыйна ў цэнтры ўвагі знаходзяцца дзеці-інваліды, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, адзначыў Генадзь Балбатоўскі. Так, у мінулым годзе пуцёўкі выдзелены 4,8 тыс. дзяцей-інвалідаў і 15,1 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Рознымі формамі аздараўлення і занятасці летам мінулага года было ахоплена 97,8 працэнта дзяцей, якія стаяць на прафілактычным уліку ў ІСН і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (у 2015 годзе - 95 працэнтаў). У Беларусі аздараўленне школьнікаў праводзіцца таксама на асенніх, зімовых, вясенніх канікулах у лагерах з дзённым знаходжаннем і ў профільных лагерах.

21 сакавіка 2017, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/650/38911
Текущая дата: 28.12.2024