Белорусский портал в Казахстане

На біржавых таргах беларускі рубель аслабеў да ўсіх валют кошыка



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 снежня 2016 года беларускі рубель аслабеў да ўсіх трох валют кошыка.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0056 рубля (0,27%) да 2,0430 рубля.

Курс долара вырас на 0,0012 рубля (0,06%) і склаў 1,9519 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,016 рубля (0,5%) і склаў 3,2182 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Сярэднеўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 знізіўся на 19,18 капейкі, склаўшы 60,6669 рубля.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/651/38222
Текущая дата: 15.11.2024