Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША на біржавых таргах



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 сакавіка 2017 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0072 рубля (0,35%) да 2,0203 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,011 рубля (0,57%) і склаў 1,9031 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0146 рубля (0,45%) і склаў 3,2651 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння ф`ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 0,52% да 55,61 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI гандляваліся ля адзнакі 53,02 долара (на 0,58% ніжэй за папярэдняе закрыццё).

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 57,29 капейкі, склаўшы 58,3370.

З 6 сакавіка таргі замежнай валютай на БВФБ працягнутыя да 13 гадзін.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/651/38808
Текущая дата: 28.12.2024