Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі паводле вынікаў таргоў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 сакавіка 2017 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0085 рубля (0,42%) да 2,0371 рубля.
Курс долара вырас на 0,0021 рубля (0,11%) і склаў 1,9143 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,011 рубля (0,34%) і склаў 3,2463 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту крыху аднавіліся пасля падзення напярэдадні, блізу поўдня аўторка нафта гатунку Brent таргавалася вышэй за 51,6 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 17,87 капейкі, склаўшы 58,9540 рубля, сведчаць звесткі біржы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2017
Мінск, 14 сакавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/651/38855
Текущая дата: 28.12.2024