Белорусский портал в Казахстане

БРСМ павінен удзяляць больш увагі развіццю моладзевага парламентарызма



Аб гэтым заявіў 22 снежня старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы з чальцамі Моладзевай палаты трэцяга склікання пры Лёзненскім раённым Савеце дэпутатаў.

"У Расіі, напрыклад, многае робіцца для развіцця моладзевага парламентарызму. Гэта адзін з магутных напрамкаў моладзевай палітыкі. БРСМ павінен больш увагі ўдзяляць гэтаму пытанню", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Вітаючы чальцоў Моладзевай палаты, старшыня Савета Рэспублікі выказаў пажаданне, каб яны не абмяжоўвалі грамадскую дзейнасць сваім родным краем.

"Хацелася б, каб дзейнасць моладзі выходзіла на рэспубліканскі ўзровень", - адзначыў ён. Міхаіл Мясніковіч расказаў юным парламентарыям аб рабоце Нацыянальнага сходу Беларусі і адзначыў значнасць тых парламенцкіх традыцый, якія склаліся ў нашай краіне.

"Беларусь - паўнацэнная дзяржава, якая адбылася ва ўсіх адносінах, прызнана ў свеце і з меркаваннем якой лічацца. У беларускага парламентарызму багатая гісторыя, якая адыходзіць каранямі глыбока ў мінулае", - дадаў ён.

Моладзевая палата пры Лёзненскім раённым Савеце дэпутатаў пачала працаваць у снежні 2010 года і стала пілотным праектам на Віцебшчыне. Сярод яе асноўных задач - унясенне прапаноў у органы мясцовага кіравання і самакіравання па праблемах моладзевай палітыкі, садзейнічанне абароне правоў і законных інтарэсаў моладзі.

22 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/653/38110
Текущая дата: 15.11.2024