Белорусский портал в Казахстане

У Мінску пройдзе VIII Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат"



У Мінску 14—16 красавіка пройдзе VIII Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат", адным з арганізатараў якога выступае Міністэрства гандлю.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, на фестывалі будзе працаваць секцыя сацыяльнай рэкламы. У яе межах адбудзецца паказ ролікаў з калекцыі ABC-Show. З удзелам членаў міжведамаснага савета па рэкламе адбудзецца круглы стол па пытаннях эфектыўнасці сацыяльнай рэкламы ў Беларусі, на якім будуць прэзентаваныя вынікі даследаванняў па эфектыўнасці сацыяльнай рэкламы ў дынаміцы некалькіх гадоў.

Адбудзецца таксама сустрэча з прадстаўніком Мінгандлю. Яе ўдзельнікі змогуць атрымаць адказы на актуальныя пытанні па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь аб рэкламе, унесці прапановы па яго ўдасканаленні.

Навукова-адукацыйная праграма фестывалю прадугледжвае майстар-класы, семінары з удзелам вядомых спікераў ў сферы маркетынгу, брэндынгу і маркетынгавых камунікацый.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/659/35199
Текущая дата: 19.05.2024