Белорусский портал в Казахстане

Больш за 42 тыс. архіўных спраў у адносінах да нацыстаў і іх памагатых было рассакрэчана з 2021 года ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны



Аб гэтым заявіў Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед у час выступлення перад суддзямі і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў апарату Вярхоўнага суда краіны.

"У 2021 годзе прынята прынцыповае рашэнне аб зняцці грыфа сакрэтнасці з практычна ўсіх крымінальных спраў, разгледжаных у пасляваенны перыяд судамі розных інстанцый у адносінах да нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых. На сёння гэта больш за 42 тысячы архіўных спраў, якія раней не былі вядомы грамадскасці", - расказаў Андрэй Швед.

Паводле слоў Генеральнага пракурора Беларусі, сукупны аналіз названых крымінальных спраў яшчэ раз дае магчымасць нам зрабіць выснову аб сапраўдных задумах і задачах Трэцяга рэйха па знішчэнні мірнага насельніцтва БССР.

"У карных аперацыях прымалі ўдзел нацыяналістычныя падраздзяленні амаль усёй Заходняй Еўропы - практычна ўсё сучаснае НАТА было тут і ўжо з першага года вайны прымала ўдзел у карных акцыях", - дадаў Андрэй Швед.

20 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/66/71504
Текущая дата: 06.10.2024