Белорусский портал в Казахстане

Актуальныя пытанні беларуска-германскіх адносін абмеркаваны ў МЗС Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эберта (Кіеў) Штэфанам Мойзерам і паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам.

Субяседнікі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-германскіх адносін. Фонд імя Фрыдрыха Эберта з`яўляецца адным з найстарэйшых нямецкіх палітычных фондаў, блізкіх да Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, што ўваходзіць у кіруючую кааліцыю.

2 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/664/34068
Текущая дата: 10.05.2024