Белорусский портал в Казахстане

Святочная канцэртная праграма "Мама-фэст" пройдзе ў Мінску 13 кастрычніка



Аб гэтым паведаміў першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА "БРСМ" Юрый Чачукевіч.

Гасцямі канцэрта стануць больш за 250 маладых маці сталіцы, якія не толькі дастойна выхоўваюць дзяцей, але і актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, а таксама праектаў і акцый БРСМ.

Першымі ўдзельніц свята сустрэнуць артысты творчай студыі "Мім-БДУ", якія праводзяць маладых маці да стылізаванай фотазоны, дзе можна будзе зрабіць здымак на памяць.

Лепшыя маладыя маці сталіцы з ліку саюзнай моладзі будуць узнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. На канцэрце "Мама-фэст" гасцей павіншуюць вядомыя беларускія выканаўцы, артысты тэатра эстрады Іна Афанасьева, Алена Грышанава, Аляксей Хлястоў, Ян Маерс, Вольга Плотнікава, групы ByCity, PROвакацыя, "Верасы", Вольга Змуршчык, Ганна Благава, Жанет, Вольга Вронская і іншыя.

10 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/665/37205
Текущая дата: 15.11.2024