Белорусский портал в Казахстане

«Гавары праўду!» ушанавалі памяць Васіля Быкава



На Усходніх могілках Мінска 7 мая былі ўскладзеныя кветкі да магілы беларускага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003).

Да магілы прыйшлі два дзесяткі чалавек: сярод іх — Генадзь Бураўкін, Генадзь Грушавы, гросмайстар Віктар Купрэйчык, удава пісьменніка Ірына Быкава. Акцыя была зладжана грамадскай ініцыятывай «Гавары праўду!».

У часе мерапрыемства быў ініцыяваны збор подпісаў за наданне імя Васіля Быкава адной з цэнтральных вуліцы беларускай сталіцы.

«Развітацца з Васілём Быкавым у чэрвені прыйшлі 50 тыс. чалавек. Я думаю, што сабраць столькі подпісаў праблемы не будзе», — сказаў кіраўнік ініцыятывы «Гавары праўду!», пісьменнік Уладзімір Някляеў, асабліва падкрэсліўшы, што трэба змагацца за наданне імя Быкава адной з цэнтральных вуліц, а не на выселках у Ждановічах.

Наша Ніва


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/665/605
Текущая дата: 07.05.2024