Белорусский портал в Казахстане

У жніўні павялічыўся аб`ём золатавалютных рэзерваў



Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка Беларусі, рэзервы павялічыліся на 426 млн долараў ЗША (у вызначэнні Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ) і на 1 верасня склалі 4604,3 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным жа вызначэнні ўзровень золатавалютных рэзерваў дасягнуў 6202,2 млн долараў ЗША ў эквіваленце пасля павелічэння на 477,9 млн долараў.

"Значнае павелічэнне золатавалютных рэзерваў выклікана паступленнем у рэспубліку пазыкі ад Азербайджана на суму 300 млн долараў ЗША і дынамікай цэн на каштоўныя металы на міжнародным рынку", — падкрэсліў прадстаўнік упраўлення інфармацыі. Акрамя таго, на папаўненне рэзерваў паўплывала пагашэнне Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце (каля 66 млн долараў ЗША).

Між іншым, гэтае павелічэнне дае Нацбанку магчымасць у выпадку неабходнасці згладжваць асобныя спекулятыўныя ваганні курсу беларускага рубля падчас біржавых таргоў на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 10 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/665/9137
Текущая дата: 02.05.2024