Белорусский портал в Казахстане

Вопыт правядзення Года культуры ў Беларусі цікавы краінам - удзельніцам СНД



Аб гэтым паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў на брыфінгу з нагоды Дня работнікаў культуры.

Паводле слоў міністра, у час пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД, прысвечанага 25-годдзю Садружнасці, якое прайшло ў Астане 5-6 кастрычніка, беларускі вопыт правядзення Года культуры выклікаў вялікую цікавасць. Такія ініцыятывы напэўна знойдуць распаўсюджванне ў іншых краінах СНД.

Галоўнай падзеяй Года культуры ў Беларусі Барыс Святлоў назваў стварэнне зводу законаў - Кодэкса аб культуры. Такога дакумента няма ні ў адной краіне, хоць многія ўжо робяць крокі па ўдасканаленні заканадаўства.

Міністр таксама звярнуў увагу, што Беларусі з 2017 года пераходзіць права старшынстваваць у Савеце па культурным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД, а гэта дасць магчымасць у добрым сэнсе слова ўздзейнічаць на культурныя працэсы не толькі ў рэспубліцы, але і на больш шырокай прасторы.

7 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/666/37178
Текущая дата: 15.11.2024