Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Добраахвотная акцыя "Адновім лясы разам!" па пасадцы лясоў на тэрыторыях, пашкоджаных ліпеньскім ураганам, пройдзе з 8 па 31 кастрычніка.
"Апошнія дні ў большай частцы раёнаў краіны ўстанавілася халаднаватае дажджлівае надвор`е. Вільготная глеба і спрыяльны тэмпературны рэжым выдатна падыходзяць для стварэння новых лясоў. Сумеснымі намаганнямі мы зможам аднавіць беларускі лес і перадаць яго нашчадкам", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Мінлясгас запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі ў любы дзень.
У прэс-службе растлумачылі, што ў бліжэйшы час будуць вызначаны ўчасткі для пасадак, лясгасы падрыхтуюць пасадачны матэрыял і прылады працы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі пачнецца 5 кастрычніка ў абласных вытворчых лесагаспадарчых аб`яднаннях.
Як паведамлялася, у ліпені 2016 года на Беларусь абрушылася стыхія. Разбурэнні ў лясной гаспадарцы ў міністэрстве назвалі самымі маштабнымі. Найбольш пацярпелі Бярэзінскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці і Мазырскі раён Гомельскай вобласці. Усяго па краіне ў ліпені было пашкоджана больш за 4 млн кубаметраў драўніны на плошчы амаль 12,8 тыс. га.
Звязда, 1 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/667/37112
Текущая дата: 15.11.2024