Белорусский портал в Казахстане

Lufthansa адмяніла рэйс Франкфурт - Мінск



Кампанія Lufthansa адмяніла рэйс Франкфурт - Мінск. Самалёт павінен быў вылецець з Франкфурта ў 10.15 і прыбыць у беларускую сталіцу ў 14.35, паведамляе сайт авіякампаніі.

Пры гэтым наступны аналагічны рэйс пакуль запланаваны. Час вылету самалёта - 17.05, прыбыццё ў Мінск - 21.25.

З-за складаных умоў надвор`я сёння таксама затрымліваецца прылёт у нацыянальны аэрапорт Мінск шэрагу рэйсаў - з Кіева, Масквы, Баку і Калінінграда. На гэты момант з затрымкай чакаецца прылёт рэйсаў авіякампаній Etihad Airways з Абу-Дабі, "Белавія" са Стамбула і LOT з Варшавы.

Раней паведамлялася, што авіякампанія "Аэрафлот" адмяніла рэйс з Масквы ў Мінск у 18.40. Акрамя таго, час вылету наступнага аналагічнага рэйса пераносіцца з 22.50 12 студзеня на 3.30 13 студзеня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/668/33824
Текущая дата: 09.05.2024