Аўтамабілістам прадаставяць права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце Мінска 22 верасня - у Дзень без аўтамабіля.
Аб гэтым паведаміў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк сёння на прэс-канферэнцыі "Еўрапейскі тыдзень мабільнасці ў Мінску і гарадская экалагічная акцыя "Дзень без аўтамабіля".
"На сесіі гарадскога Савета дэпутатаў падтрымана рашэнне аб прадстаўленні права на бясплатны праезд аўтамабілістам у грамадскім транспарце 22 верасня. Для гэтага трэба будзе прад`явіць вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт на транспартны сродак", - сказаў Сяргей Масляк.
Ён нагадаў, што на мінулым тыдні ў сталіцы адбылося ўрачыстае падпісанне хартыі аб далучэнні Мінска да Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі, пройдуць у горадзе з 16 па 22 верасня.
На працягу тыдня жыхары сталіцы змогуць паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Так, з 16 па 22 верасня будуць устаноўлены не менш як дзве веласіпедныя паркоўкі на тэрыторыі кожнага адміністрацыйнага раёна горада.
Запланавана правядзенне семінараў і круглых сталоў, сходы электрамабілістаў з прэзентацыяй электрамабіляў. У адзін з будных дзён у горадзе арганізуюць пяць кропак, дзе веласіпедысты змогуць бясплатна атрымаць фрукты.
22 верасня адбудзецца святочны канцэрт з выступленнем беларускіх калектываў. Заключным этапам Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Мінску будзе абмежаванне транспартнага руху па вул. Леніна, пачынаючы ад праспекта Незалежнасці і заканчваючы вул. Кірава. У гэты ж дзень з нагоды завяршэння тыдня ў 21.00 стартуе велапрабег на веласіпедах з падсветкай, маршрут пройдзе ад вул. Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі.
Асноўная ідэя Еўрапейскага тыдня мабільнасці - прыцягненне ўвагі органаў улады да неабходнасці альтэрнатыўных відаў транспарту.
Паводле слоў старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на долю выхлапных газаў ад аўтамабіляў прыпадае 80-85 працэнтаў выкідаў у атмасферу ў Мінску. У Беларусі 17 гарадоў далучыліся да Еўрапейскага тыдня мабільнасці.
Кампанія праводзіцца з 2012 года. У гэтым годзе Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праходзіць пад дэвізам "Разумная мабільнасць - моцная эканоміка".
14 верасня 2016, Мінск
Юлія Матузава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/669/36972
Текущая дата: 15.11.2024