Белорусский портал в Казахстане

Праязныя на грамадскі транспарт Мінска ў лютым можна будзе купіць з любой даты



Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Лявонцій Папянок.

Праязныя білеты на грамадскі транспарт Мінска на 10, 15 і 30 дзён можна будзе купіць з любой даты ў лютым.

"У другім квартале бягучага года ў Мінску плануецца ўкараніць праязныя на суткі, да канца года - пагадзінныя праязныя", - сказаў Лявонцій Папянок. Цяпер купля праязных білетаў абмежавана каляндарным перыядам часу: напрыклад, праязны на месяц дзейнічае толькі з 1-га чысла, на паўмесяца - з 1-га і з 15-га чысла.

У лютым праязныя білеты на 10, 15 і 30 сутак можна будзе набываць з любой даты (па жаданні пасажыра) на адзін, два, тры і чатыры віды транспарту з рознымі іх камбінацыямі.

Карыстацца ўдасканаленымі праязнымі можна на працягу аплачанага перыяду часу з моманту актывацыі бескантактнай смарт-карткі. Пагадзінныя праязныя, якія плануецца ўкараніць да канца бягучага года, будуць адзінымі для ўсіх відаў грамадскага транспарту.

20 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/673/33914
Текущая дата: 18.05.2024