Белорусский портал в Казахстане

Заслаўе 16-ы раз прымае свята беларускай музыкі



Адкрые 22 студзеня свята "Заслаўе-2016" конкурс юных выканаўцаў ДШМ Мінскай вобласці "Заслаўскі сшытак" на лепшае выкананне твораў беларускіх кампазітараў.

Пераможцы вызначацца ў намінацыях "Струнныя інструменты" і "Смычковыя інструменты". Потым адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны творчым калектывам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі для сваіх малодшых калег.

Культурна-асветным мерапрыемствам свята стане мастацкая выстаўка прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Уладзіміра Рынкевіча. Экспазіцыя прадставіць больш за 30 акварэлей, уключаючы новыя работы мастака.

Таксама будзе праведзены майстар-клас "Зоркі знакамітага аркестра", у час якога запланавана выступленне ансамбляў флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, струннага аркестра і вакальнага ансамбля.

Завершыцца музычны дзень канцэртам "Трыумфуем разам з Бацькаўшчынай", удзел у якім прымуць салісты - лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Сярод іх заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела, а таксама такія выканаўцы, як Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Дзмітрый Качароўскі, Алеся Дзяржавец, Прыма-Вера, Яна Старцава, Валерыя Грыбусава, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Яўген Цымбаліст і іншыя.

Канцэртнай пляцоўкай стане заслаўскі гарадскі Дом культуры "Свiтанак". Выступленні будзе суправаджаць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці Міхаіла Фінберга.

Арганізатарамі свята "Заслаўе-2016" выступаюць Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мінскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі.

22 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/673/33991
Текущая дата: 18.05.2024