Белорусский портал в Казахстане

На ўборцы ў Беларусі пераадолены чатырохмільённы рубеж, у лідарах - Мінская вобласць



Пра гэта паведамілі ў эфіры перадачы "Панарама" тэлеканала "Беларусь 1".

Уборка збожжавых у Беларусі выйшла на завяршальны этап, агульная вага рэспубліканскага каравая дасягнула ўжо больш як 4,39 млн т збожжа - гэта 57 працэнтаў засеяных плошчаў.

"У апошнія дні намалочваем больш за 300 тыс. т у суткі. І такімі тэмпамі нам засталося недзе два тыдні. Такім чынам, да 20 жніўня мы завершым уборку збожжавых", - растлумачыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

Усяго ў Мінскай вобласці намалочана амаль 1,2 млн т, следам ідуць брэсцкія і гомельскія аграрыі - да мільённага рубяжа ім не хапае крыху менш як 200 тыс. т. Магілёўская вобласць адстае больш - тут намалочана 535 тыс. т, Віцебская пакуль не дабралася і да 300 тыс. т.

8 жніўня 2016, Віцебск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/675/36494
Текущая дата: 15.11.2024